Вы тут

Прысуд па справе радавога Коржыча абвесцяць 5 лістапада


Мінскі абласны суд 5 лістапада абвесціць судовую пастанову па крымінальнай справе па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда.


Прысуд будзе вынесены тром сяржантам - Яўгену Бараноўскаму, Антону Вяжэвічу і Ягору Скуратовічу. У ходзе судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца запрасіў ім адпаведна 9, 7 і 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Суд па гэтай справе пачаўся 8 жніўня і праходзіў у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.

Цела Аляксандра Коржыча, які праходзіў тэрміновую службу з мая 2017 года, было выяўлена 3 кастрычніка ў падвале будынка на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаўскім раёне. Па выніках расследавання СК прыйшоў да высновы, што мела месца давядзенне да самагубства.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.