Вы тут

Прэзідэнт прапанаваў адпраўляць студэнтаў у армію на летніх канікулах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ распавёў аб магчымым спосабе барацьбы з ухілістамі ад тэрміновай ваеннай службы, перадае БЕЛТА.


"Скосіш ад арміі - потым не ведаю, на кім ты жэнішся. Сёння дзяўчынка хоча, каб побач з ёю быў мужык, а не проста хтосьці там у штанах хадзіў. І таму зараз я думаю, а як хлопцаў, якія паступілі ў ВНУ, падрыхтаваць і зрабіць мужыкамі. Мы ж ім адтэрміноўку даем, а потым ім пасля таго, як скончаць ВНУ, ужо не хочацца служыць, яны шукаюць розныя спосабы..."- адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, адпраўляць студэнтаў у войска можна на пару месяцаў падчас летніх вакацый. Пасля першага курса яны змогуць атрымаць пачатковую ваенную падрыхтоўку, пасля другога - асвоіць ваенную спецыяльнасць. "Але ў залежнасці ад таго, да чаго ён больш схільны і чым займаецца ў ВНУ. Калі ён радыёэлектронікай займаецца, значыць, будзе С-300 асвойваць", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Працягнуць вайсковыя зборы можна і на наступных курсах. Так, маладыя людзі фактычна пабываюць у войску, але не адрываючыся ад вучобы. "Пасля заканчэння ВНУ, калі ён ужо панюхае гэты порах, ён будзе добрым спецыялістам. Ён атрымлівае афіцэрскае званне і дзесьці яшчэ тры месяцы пасля ВНУ служыць як афіцэр, рыхтуе моладзь і гэтак далей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што рэалізаваць гэта ў Беларусі, кампактнай краіне, не праблема. Аднак ён звярнуў увагу, што гэта ўсяго толькі адзін з магчымых спосабаў вырашэння праблемы, звязанай з ухіленнем ад тэрміновай службы. Пакуль прымаць такое рашэнне не плануецца, прапрацоўваюцца розныя варыянты.

"Але мужык павінен умець размаўляць са зброяй. У адваротным выпадку ён не зможа абараніць сваю сям'ю, свайго дзіцяці, жонку, маці. Гэта ж наша функцыя - абараняць і памерці дзеля жанчыны. Так было заўсёды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары

*facepalm*

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.