Вы тут

У Мінску адкрыецца комплекс метэаралагічных і аэралагічных назіранняў


У канцы кастрычніка ў сталіцы адкрыецца самы сучасны ў краіне комплекс метэаралагічных і аэралагічных назіранняў «Мінск». Напярэдадні яго ўводу ў эксплуатацыю Мінпрыроды праводзіць суботнік па ўборцы і добраўпарадкаванні гэтага аб'екта.


— Адкрыццё комплексу — значная падзея для метэаролагаў, у тым ліку і ў межах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні метэапрагнозаў і самой гідраметэаралагічнай службы, — адзначыла прэс-сакратар Мінпрыроды Алена МЕЛЯШКОВА. — Найноўшае метэаралагічнае і тэхналагічнае абсталяванне, якое запрацуе ў раёне ваеннага гарадка «Уручча», дазволіць забяспечыць поўны цыкл гідраметэаралагічных назіранняў (прыземных метэаралагічных, аэралагічных, актынаметрычных, гідралагічных, радыёметрычных).

Цырымонія ўводу комплексу ў эксплуатацыю прымеркавана да 25-годдзя Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя (святочныя мерапрыемствы пройдуць 30—31 кастрычніка).

Сёння, 20 кастрычніка, эколагі і метэаролагі, супрацоўнікі сістэмы Мінпрыроды на чале з міністрам Андрэем ХУДЫКОМ праводзяць завяршальныя работы па падрыхтоўцы комплексу да ўрачыстага адкрыцця: добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, высаджваюць туі, праводзяць уборку памяшканняў і г. д.

Суботнік праводзіцца пад знакам экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму», прысвечанай Году малой радзімы.

* * *

Прыземныя метэаралагічныя назіранні будуць ажыццяўляцца з дапамогай аўтаматызаванай метэаралагічнай сістэмы вытворчасці ААТ «Пеленг». Яна дазволіць у аўтаматызаваным рэжыме вымяраць 12 метэаралагічных параметраў і характарыстык, у тым ліку тэмпературу і параметры вільготнасці паветра, атмасферныя ападкі, напрамак і хуткасць ветру, тэмпературу глебы на розных глыбінях, працягласць сонечнага ззяння, вышыню снежнага покрыва і інш.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.