Вы тут

У кватэры ў доме на сталічнаму праспекту Пушкіна пражывае кабан


У міліцыю звярнуліся супрацоўнікі ЖЭС па дапамогу ў забеспячэнні аховы грамадскага парадку пры выбыцці ў кватэру, дзе пражывае… кабан.


У адну з жыллёва-эксплуатацыйных службаў Фрунзенскага раёна Мінска пачалі паступаць скаргі ад жыхароў дома па праспекту Пушкіна аб тым, што ў суседа ёсць кабан, які перашкаджае спакойнаму пражыванню грамадзян.

Прадстаўнікамі ЖЭС і супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што сапраўды ў кватэры ў 45-гадовага непрацуючага мужчыны на балконе жыве кабан. Як патлумачыў гаспадар жывёлы, ён набыў яго на рынку, каб не было сумна, бо ў кватэры жыве адзін, паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска.

Прадстаўнікамі ЖЭС ў дачыненні да мужчыны быў складзены акт для прыцягнення яго ў наступным да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 21.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.