Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана


Супрацоўніцтва і абмен вопытам — Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана.

Візіт Віктара Махмудава ў Беларусь прысвечаны абмеркаванню ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Яно з'яўляецца адным з раздзелаў карты далейшага развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін. Выпрацаваць такі план Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў дамовіліся падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан у верасні гэтага года.


Аляксандр Лукашэнка паабяцаў падзяліцца напрацоўкамі і вопытам беларускага ваеннага комплексу ў кірунках, якія зацікавяць партнёраў з Узбекістана, — ад падрыхтоўкі кадраў да ўзбраення.

Пазітыўную дынаміку ў супрацоўніцтве ў гэтай сферы падкрэсліў і Віктар Махмудаў. «Практычна ўся дарожная карта (план практычных дзеянняў па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам у галіне бяспекі на 2017—2018 гады. — Рэд.), якую мы запланавалі на 2018 год, цалкам рэалізавана. Мы задаволены дасягнутымі вынікамі. І па выніках нашых кансультацый падпісалі новую дарожную карту на 2019—2020 гады», — сказаў сакратар Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана.

«Мы абавязкова выканаем узятыя на сябе абавязацельствы», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар акцэнтаваў увагу, што ў адносінах з Узбекістанам за пару гадоў пераадолелі шлях, які не змаглі прайсці да гэтага за два дзесяцігоддзі.

Падчас размовы кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на значныя поспехі ў знешняй палітыцы свайго калегі з Узбекістана. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Шаўкат Мірзіёеў «хутка нармалізаваў адносіны з суседзямі, выдатна паводзіць сябе на міжнароднай арэне, у яго выдатныя адносіны і з Захадам, і з Усходам».

Па выніках двухдзённага візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан у верасні 2018 года былі падпісаны 16 дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў разнастайных сферах. Найбольш прадукцыйнымі галінамі для супрацоўніцтва вызначаны вытворчая кааперацыя ў машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, транспартнай і фармацэўтычнай галінах, сферы інфармацыйных тэхналогій.

Паводле БелТА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Партнёрства як сінонім дамоўленасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.