Вы тут

Прайшоў фестываль моладзі прыгранічча «З чаго пачынаецца Радзіма?»


У Віцебску ўпершыню прайшоў фестываль моладзі прыгранічча «З чаго пачынаецца Радзіма?». Адным з заснавальнікаў і арганізатараў выступіў абласны Савет дэпутатаў.


Вы­стаў­ка,  што праходзіла ў рам­ках фо­ру­му мо­ла­дзі, зацікавіла нават  замежных студэнтаў.

Цікава, што ў маштабнай акцыі бралі ўдзел студэнты, маладыя педагогі, навукоўцы не толькі з Віцебшчыны і суседніх расійскіх рэгіёнаў, але і здалёку. Напрыклад, з Томска, Омска, Валгаграда і нават Улан-Удэ...

Як падкрэсліў старшыня аблсавета Уладзімір Цярэнцьеў, мясцовая ўлада з радасцю падтрымала ідэю правесці мерапрыемства. На яго погляд, фэст можа стаць пачаткам для рэалізацыі іншых сумесных праектаў.

Напрыклад, у свой час у Віцебску праводзіўся фестываль «Студэнцкая вясна», які вельмі падабаўся як удзельнікам, так і гараджанам. І яго можна ў найбліжэйшай перспектыве адрадзіць у новым фармаце. Тым больш што падтрымку ў рэалізацыі сумесных праектаў абяцалі ў маладзёжных арганізацыях дзвюх краін: Расійскім саюзе моладзі, БРСМ і прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.

У рамках фэсту адбыліся розныя акцыі. Напрыклад, хлопцы і дзяўчаты высадзілі дрэвы ў парку каля канцэртнай залы «Віцебск». Правялі круглыя сталы з удзелам маладых журналістаў, конкурс медыяпраектаў. Працавалі «дыскусійныя пляцоўкі». Адбыліся і сустрэчы будучых дыпламатаў і парламентарыяў, расійска-беларускі злёт маладых настаўнікаў.

Многіх зацікавілі выстаўкі творчасці студэнцкай моладзі, археалагічнай і іншых калекцый, якія належаць Віцебскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя П. М. Машэрава.

У якасці ганаровых гасцей на міждзяржаўную маладзёжную акцыю былі запрошаны парламентарыі Беларусі і Расіі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады розных узроўняў, дэпутаты мясцовых Саветаў.

Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця фестывалю найбольш актыўных удзельнікаў узнагародзілі дыпломамі, прызамі і памятнымі падарункамі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.