Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У летапісе чалавецтва гэта сапраўды эпахальная дата стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнёту і новых надзей на светлую будучыню.
З таго часу мінула ўжо больш за сто гадоў. Можна па-розныму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых ці іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзеныя асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.
Сучасная Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Упэўнены, што сваімі розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш каштоўны нацыянальны здабытак – суверэнную Беларусь.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў дзеля Айчыны!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.