Вы тут

У пятніцу і выхадныя ДАІ правядзе масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М-1


Дзяржаўтаінспекцыя сёння і на выходных правядзе масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — граніца РФ, паведамілі ва УДАІ МУС. Яна пачнецца 9 лістапада з 15.00.


Падчас адпрацоўкі асаблівую ўвагу ДАІ надасць выяўленню і спыненню фактаў перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху, парушэнням правіл абгону, правіл перавозкі пасажыраў (у асаблівасці дзяцей), эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, парушэнням  ППД пешаходамі і веласіпедыстамі, выяўленню кіроўцаў-бяспраўнікаў і вадзіцеляў, якія кіруюць аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

 Адпрацоўка аўтадарогі М-1 працягнецца да позняга вечара 11 лістапада. Нарады ДПС будуць выстаўлены там, дзе часцей за ўсё парушаюцца правілы, а таксама ў месцах канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў. Будзе прымяняцца галосны, негалосны і змешаны кантроль.

Рэйдавыя групы спецпадраздзялення ДПС "Страла" адпрацуюць раёны Віцебскай і Гомельскай абласцей з найбольш наружанай дарожнай абстаноўкай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.