Вы тут

Эксперты абмяркуюць у БДПУ актуальныя праблемы псіхалогіі адукацыі


14—15 лістапада ў Інстытуце псіхалогіі БДПУ пры ўдзеле факультэта псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, педагагічнага факультэта Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ пройдзе III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Псіхалогія і жыццё: актуальныя праблемы псіхалогіі адукацыі”.


Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае пытанні рэалізацыі міждысцыплінарнага падыходу ў сучаснай адукацыі, закранае праблемы даследавання асобы ў адукацыйным працэсе, розныя аспекты ўзаемадзеяння сям'і і сацыяльных інстытутаў, праблемы і перспектывы падрыхтоўкі спецыялістаў для сістэмы адукацыі. Будзе прааналізавана разнастайнасць фактараў, якія вызначаюць эфектыўнасць навучання, выхавання і самаразвіцця асобы, абмеркаваныя крызісныя сітуацыі ва ўзаемадзеянні ўсіх, хто задзейнічаны ў адукацыйным працэсе.

У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі навукова-адукацыйнай супольнасці, кіраўнікі і спецыялісты органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, аспіранты, студэнты. З дакладамі выступяць вядучыя айчынныя і замежныя спецыялісты-практыкі ў галіне псіхалогіі адукацыі, а таксама выкладчыкі, педагогі-псіхолагі з Беларусі, Расіі, Украіны і  Казахстана.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.