Вы тут

Заснаваны Клуб рэдактараў Беларусі і Расіі


Заснаваны Клуб кіраўнікоў СМІ і экспертаў Беларусі і Расіі. Сімвалічна, што яго першае пасяджэнне адбылося ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі" ў Белавежскай пушчы, перадае БЕЛТА


Фота: БЕЛТА

Беларуска-расійскі Клуб галоўных рэдактараў заснаваны кіраўнікамі вядучых СМІ дзвюх краін. Сярод яго ўдзельнікаў - старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, старшыня праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Марат Маркаў, генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ігар Луцкі, галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Мінск-Навіны" Юрый Казіятка. Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі сузаснавальнік таварыства "Друзья-Сябры", генеральны дырэктар радыё "Гаворыць Масква" Уладзімір Мамантаў, дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ імя М.В. Ламаносава Віталь Траццякоў, галоўны рэдактар газеты "Комсомольская правда" Уладзімір Сунгоркін. Сузаснавальнікам новага прафесійнага аб'яднання выступіў Беларускі саюз журналістаў.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы, старшыня РГА "Белая Русь" Генадзь Давыдзька адзначыў актуальнасць ідэі Клуба рэдактараў. "Мы не палітыкі, але СМІ робяць палітыку. Аналіз падзей, вугал падачы інфармацыі цяпер маюць каласальнае значэнне. Мы жывём у перыяд, калі інфармацыя становіцца галоўнай прыладай. Таму кансалідацыя людзей, якія фарміруюць грамадскую думку, вельмі важна", - сказаў Генадзь Давыдзька.

"На мой погляд, няма лічога лепшага за прафесійны дыялог. Можна шмат гаварыць пра нейкія лозунгі, высокія матэрыі, але жыццё ўвесь час прапаноўвае новыя выклікі, ставіць задачы. Як гэта будзе гучаць у медыйных рэсурсах, залежыць, вядома, ад людзей, якіх называюць лідарамі грамадскай думкі. У сувязі з гэтым, мне здаецца, надзвычай важны такі адкрыты, прамы, шчыры дыялог паміж прадстаўнікамі, кіраўнікамі беларускіх і расійскіх СМІ", - падзяліўся меркаваннем першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман. 

Удзельнікі мерапрыемства дамовіліся, што клуб будзе мець адкрыты характар. На пасяджэнні плануецца запрашаць вядучых палітыкаў і экспертаў дзвюх краін. Наступная сустрэча рэдактараў пройдзе ў Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.