Вы тут

Зборная Беларусі перамагла Сан-Марына і выйшла ў плэй-оф Лігі нацый


Зборная Беларусі па футболе перамагла на выездзе Сан-Марына з лікам 2: 0 і выйшла ў плэй-оф Лігі нацый, паведамляе БЕЛТА.


Матч шостага тура праходзіў ў Серавале. Беларуская каманда з першых хвілін часцей валодала мячом, і Станіслаў Драгун, скарыстаўшыся пасам Антона Сарокі, на 8-й хвіліне адкрыў лік ударам з штрафной плошчы. Госці мелі яшчэ некалькі перспектыўных момантаў, якія маглі дазволіць ім павялічыць перавагу ў ліку, але не змаглі выкарыстаць іх.

Пасля перапынку, на 54-й хвіліне матчу, беларусы правялі хуткую атаку правым флангам. Станіслаў Драгун зрабіў перадачу ў цэнтр брамавай плошчы, дзе Антон Сарока пераправіў мяч у сетку - 2:0.

У першым крузе Лігі нацый (ліга D) беларускія футбалісты разграмілі Сан-Марына на поле мінскага стадыёна "Дынама" з лікам 5:0. Падапечныя Ігара Крывушэнкі двойчы перамаглі Люксембург - 1:0 (дома) і 2:0 (у гасцях), а таксама два разы згулялі ўнічыю з Малдовай з аднолькавым лікам 0:0. Каманда Беларусі засталася адзінай з 55 удзельнікаў Лігі нацый, хто не прапусціў ніводнага гола на групавой стадыі.

У іншым матчы шостага тура групы 2 зборныя Малдовы і Люксембурга згулялі ўнічыю - 1:1.

Выніковае становішча: Беларусь - 14 ачкоў (6 матчаў, розніца мячоў - 10), Люксембург - 10 (6), Малдова - 9 (6), Сан-Марына - 0 (6).

Першае месца ў групе 2 дазволіла беларускім футбалістам выйсці ў лігу C Лігі нацый, а таксама зборная атрымала магчымасць у сакавіку 2020 года пазмагацца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года з трыма іншымі пераможцамі груп у лізе D.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.