Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Саша + Даша + Глаша»

«Беларусь 1», 26 лістапада

Даша і Глаша — дзве сястры, у якіх не надта добрыя стасункі. Аднойчы модны часопіс, у якім працуе Даша, змяняе тэматыку, і падчас рэдакцыйнага задання дзяўчына знаёміцца з шэф-поварам Сашам, пад уплывам пачуццяў да якога хутка атрымлівае павышэнне, а разам з тым і наладжвае адносіны з сястрой. Але тут высвятляецца, што Глаша таксама ведае кавалера сястры — ды не проста ведае, а закаханая ў яго яшчэ са школьных часоў, і зразумела, што ладам гэтыя калізіі не скончацца...


«Востраў непатрэбных людзей»

СТБ, з 26 лістапада

Андрэй Каморын — уладальнік паспяховай будаўнічай фірмы. Павел — сын-аўтыст вядомага артыста, Александрына — экстрасэнс, сям'я Жукавых — фермеры, Савелій — дэпутат, Вадзім і Каця — не самая шчаслівая сям'я з дзяўчыны-падлетка і бацькі, а Коклюш — наогул кілер. І ўсе яны разам праз турфірму-аднадзёнку трапілі на ненаселены востраў, бо блізкія людзі палічылі іх лішнімі ў сваім жыцці. Каб выжыць і атрымаць другі шанц, ім давядзецца мяняць свае звычкі, а часам нават ламаць сябе.


«Вечнае ззянне чыстага розуму»

TV1000, 29 лістапада — 2 снежня

Вучоныя сканструявалі апарат, які дазваляе людзям сцерці з памяці непатрэбныя ўспаміны, — і вось жыццярадасная Клемянціна выдаляе са свайго жыцця меланхоліка Джоэла, каб лягчэй перанесці разрыў з ім. Джоэл у адказ спрабуе зрабіць тое самае, аднак штосьці ідзе не па плане, і чалавечая падсвядомасць адмаўляецца «аддаваць» бяздушнай тэхніцы дарагія сэрцу моманты... Дзе яшчэ вы ўбачыце кранальнага і зусім некамедыйнага Джыма Керы?


«Бум» і «Бум-2»

«МІР», 30 лістапада

Юная францужанка Вік пераходзіць у новую школу, заводзіць новых сяброў і перажывае ўсе стадыі першага падлеткавага кахання: танцы, спатканні, пацалункі, сваркі і прымірэнні... У 90-я гады прыгоды Вік, яе сяброўкі Пенелопы, прабабулі Пулет і ўсіх астатніх разняволена-рамантычных французаў вокамгненна сталі кінахітом, а загалоўная музычная тэма разышлася па свеце ў колькасці 8 мільёнаў копій. Сёння, канешне, падзеі фільма выглядаюць наіўнай меладрамай — асабліва калі ўспомніць, што Сафі Марсо ўжо 52 гады.


«Двое ў новым доме»

«Беларусь 3», 2 снежня

Сяргей — студэнт-завочнік, рабочы радыёзавода, і Нэля — гід «Інтурыста», жанатыя адносна нядаўна, але ўжо перажываюць сямейны крызіс. Жыццё з маленькай дачкой на прыватнай кватэры, сумяшчэнне вучобы з працай, неабходнасць эканоміць — усё гэта выклікае ў Нэлі раздражненне, а муж падаецца хоць і добрым, але занадта мяккім і слабым, зусім няздольным пастаяць за сябе. У адрозненне ад Волкава — начальніка аддзела, паспяховага і прадпрымальнага, з якім у Нэлі пакрысе завязваецца раман...

Загаловак у газеце: Заблытаны клубок пачуццяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.