Вы тут

Са стужкі навін


Новая пасада Уладзіміра Сямашкі

Вядомы дзяржаўны дзеяч Уладзімір Сямашка прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, па сумяшчальніцтве — паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ. 

Пасля прызначэння на новую пасаду Уладзімір Сямашка прызнаўся журналістам: ён адразу пагадзіўся на прапанову Прэзідэнта краіны, бо сябе не ўяўляе без працы. Што да беларуска-расійскіх адносін, то Пасол падкрэсліў: Расія была, ёсць і будзе асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. Ён нагадаў, што з ніякай іншай краінай у Беларусі такога тавараабароту, як з Расіяй, няма. І сёлета ён ужо склаў каля 35 мільярдаў долараў.

Нагадаем, што з 2014 па жнівень 2018 года Уладзімір Сямашка працаваў на пасадзе намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі, раней займаў пасаду першага віцэ-Прэм’ера. Ва Урадзе курыраваў сферы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу.

Магілёўшчына як партнёр Казахстана

Калі 14 лістапада ў Магілёве адкрывалася Ганаровае консульства Казахстана, ва ўрачыстай цырымоніі паўдзельнічалі Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Казахстанскі дыпламат адзначыў, што адкрыццё консульства ў Магілёве?не?выпадковае: вобласць — вельмі буйны гандлёвы партнёр Казахстана. Ён звярнуў увагу на тое, што вобласць і Казахстан звязваюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі. Напрыклад, дамовы аб супрацоўніцтве заключаны паміж Магілёўскай вобласцю і Усходне-Казахстанскай, Паўднёва-Казахстанскай, пагадненне аб супрацоўніцтве маюць Магілёў і Сямей (да 2007-га — Сяміпалацінск).

На тэрыторыі вобласці жыве больш за 400 грамадзян Казахстана. “Адкрыццё Ганаровага консульства, на наш погляд, надасць новы імпульс развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва”, — лічыць дыпламат. Уладзімір Даманеўскі пацвердзіў: Казахстан — адзін з асноўных эканамічных партнёраў Магілёўшчыны. Гадавы знешнегандлёвы абарот паміж гаспадарчымі суб’ектамі вобласці і Казахстана, мяркуецца, сёлета перавысіць 100 млн долараў. “Мы ўпэўненыя, што гэта не мяжа, і разлічваем, што адкрыццё консульства будзе спрыяць актывізацыі нашага супрацоўніцтва”, — выказаў упэўненасць старшыня аблвыканкама. Ганаровым консулам у Магілёў прызначаны ўраджэнец Мінска Сяргей Дземяшкевіч. З 2005 года ён мае від на жыхарства ў Казахстане, жыве ў сталіцы Беларусі. Ён — уладальнік і дырэктар Гандлёвага дома “Керамін Астана”, уладальнік кампаніі “Керамір” (Астана). З 2008 года — намеснік старшыні і генеральны сакратар Беларускай федэрацыі барацьбы.

Для пенсіі мяжа — не перашкода

У Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі паведамілі: цэнтральны апарат фонду ажыццяўляе выплату пенсій 26367 замежным пенсіянерам Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, якія жывуць у Беларусі, а таксама 6937 нашым суайчыннікам, якія жывуць у Ізраілі, Іспаніі, Польшчы, ЗША, Германіі, Расіі, Латвіі, Літве. Пры тым найбольш беларусаў, якія атрымліваюць беларускую пенсію за мяжой, — у Латвіі (4029) і Расіі (2468). Сярод тых, на каго ў Беларусь прыходзіць пенсія з-за мяжы, пераважаюць расіяне (23725), латышы (1720) і літоўцы (905).

На выплаты пенсій і дапамог беларусам, якія выехалі за мяжу, а таксама замежнікам, якія прыбылі ў Беларусь, паводле міжнародных дамоваў сёлета ў бюджэце фонду запланавана больш за 90 млн беларускіх рублёў. Налічэнне й выплата пенсій беларусам, якія жывуць за мяжой, адбываюцца ў адпаведнасці з заключанымі пагадненнямі. Дарэчы, амаль з усімі краінамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былога СССР (за выключэннем Грузіі ды Эстоніі) у Беларусі заключана пагадненне па пенсійным забеспячэнні. Прычым з Эстоніяй такі дакумент — прапрацоўваецца.

Ганна Лагун — паводле матэрыялаў БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.