Вы тут

Фільм "Ёлкі Апошнія" ("Ёлкі 7") выйдзе ў беларускі пракат 23 снежня


Фільм "Ёлкі Апошнія" ("Ёлкі 7") выйдзе ў беларускі пракат 23 снежня - на 4 дні раней расійскага, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.


Фота: afisha.tut.by

- Мы вырашылі зрабіць такі падарунак беларусам напярэдадні надыходзячых святаў. Акрамя таго, аргументам на карысць гэтага рашэння стаў яшчэ і той факт, што зборы фільма ў Беларусі на працягу папярэдніх гадоў былі нязменна высокімі. У Расіі ж дата старту пракату застанецца ранейшай - 27 снежня, - растлумачылі ў кінакампаніі, якая займаецца здымкамі фільма.

"Ёлкі Апошнія" стануць самымі кранальнымі з усіх фільмаў, паколькі героі будуць развітвацца з гледачамі. У карціне раскажуць пяць навагодніх гісторый.

За сем гадоў усе часткі "Ёлак" паглядзелі больш за 145 мільёнаў гледачоў. Фільм здымалі не толькі ў дзясятках гарадоў планеты, але і нават у космасе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.