Вы тут

Затраты на інфраструктуру ў прыватнай забудове вызначаць пры выдачы дазволу


Велічыню затрат на праектаванне і будаўніцтва інфраструктуры, пакрываемых грамадзянамі пры будаўніцтве аднакватэрных жылых дамоў, мясцовыя выканкамы павінны вызначаць пры выдачы дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне дамоў. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, каментуючы дзеянне ўказа № 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці».


Згодна з указам, затраты на інфраструктуру павінны пакрываць грамадзяне, якія набылі зямельныя ўчасткі пасля яго ўступлення ў сілу, гэта значыць пасля 1 красавіка 2014 года. Пры гэтым дата ўводу аб'ектаў інфраструктуры не мае значэння. Затраты не пакрываюцца, калі яны ўжо былі ўключаны ў плату за ўчасткі, якія набываюцца на аўкцыёнах. Ад пакрыцця сродкаў вызвалены маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Велічыня затрат на інфраструктуру залежыць ад праектнай магутнасці дома. Неабходную для выплаты суму павінны вызначаць мясцовыя выканкамы пры выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва дома. Для яе атрымання трэба звярнуцца ў выканкам з пісьмовай заявай, у якой пазначаюцца параметры, тэхнічныя характарыстыкі будучага дома і інжынерна-тэхнічнага абсталявання.

У Мінбудархітэктуры падкрэслілі, што пры фарміраванні зямельных участкаў для правядзення аўкцыёну кадастравы кошт зямельнага ўчастка павінен быць актуалізаваны з улікам наяўнасці размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да зямельных участкаў, выстаўленых на аўкцыён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.