Вы тут

У Кітаі забаранілі прадаваць "старыя" iPhone


Кітайскія ўлады забаранілі кампаніі Apple прадаваць на тэрыторыі КНР старыя мадэлі iPhone. Такое рашэнне вынес суд горада Фучжоу, піша rg.ru.


Забарона распаўсюджваецца на мадэлі iPhone 6s і iPhone 6s Plus, iPhone 7 і iPhone 7 Plus, iPhone 8, iPhone 8 Plus і iPhone Х (з агаворкамі яго таксама можна назваць старым). Абмежаванне продажу звязана з парушэннем даччынымі кампаніям Apple у Кітаі патэнтаў з партфеля Qualcomm.

Па дадзеных вытворцы мікрапрацэсараў, кампанія з Куперціна парушыла патэнты, звязаныя з магчымасцю рэдагавання фатаграфій і з кіраваннем прыкладаннямі на сэнсарным экране.

Як адзначае выданне Financial Times, пад забарону не трапляюць новыя мадэлі смартфонаў Apple - iPhone XS, XS Max і XR. Яны яшчэ не з'явіліся на кітайскім рынку, калі быў пададзены іск Qualcomm.

Варта адзначыць, што "патэнтавая вайна" паміж Apple і Qualcomm працягваецца ўжо каля двух гадоў - з таго моманту, як яблычны гігант перайшоў на выкарыстанне ў сваіх гаджэтах чыпаў уласнай вытворчасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.