Вы тут

У Японіі іерогліф "бедства" стаў сімвалам года


У Японіі сімвалам 2018 года, па выніках конкурсу Асацыяцыі праверкі іерагліфічнай пісьменнасці, стаў іерогліф "бедства". Выглядае ён так: 災


Такі выбар журы зрабіла з-за некалькіх паводак і буйнога землятрусу на Хакайда, якія адбыліся ў гэтым годзе.

Настаяцель аднаго з самых вядомых будысцкіх храмаў Кіёмідзу ў Кіёта ўрачыста напісаў іерогліф "бедства" на японскай паперы васі памерам 1,5 на 1,3 метра: для напісання выкарыстоўвалі пэндзаль дыяметрам 4,5 сантыметра, зроблены ў прэфектуры Хірасіма з хваста белага каня, і туш, якую адмыслова прывезлі з прэфектуры Нара.

Штогод Асацыяцыя праверкі іерагліфічнай пісьменнасці прапануе ўсім жадаючым адпрвіць паштоўку з іерогліфам-кандыдатам і выбраць пераможцу. Значэнне іерогліфа - сімвала года захоўваецца ў строгім сакрэце аж да моманту аб'явы.

У 2017-м перамог іерогліф "поўнач" з-за рэзка ўзрослай напружанасці на Карэйскім паўвостраве і пускаў ракет КНДР.

ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.