Вы тут

Першыя беларускія мікрааўтобусы пачалі збіраць у Брэсце


На базе завода «Брэстмаш» пачалася зборка першых у нашай краіне пасажырскіх і грузавых мікрааўтобусаў. Гэта сумесны праект Мінскага аўтамабільнага завода, у структуру якога цяпер уваходзіць «Брэстмаш», і кітайскай кампаніі.


Першыя сем машын ужо практычна гатовыя, паведамілі на заводзе. Мікрааўтобусы збіраюць нашы спецыялісты па айчынных тэхналогіях з кітайскіх камплектуючых. Выпускаюцца дзве мадэлі: пасажырскі аўтобус на 16 месцаў і грузавы фургон. Знешне новая машына падобная на «Мерседэс-Спрынтар», дызайн стваралі, абапіраючыся на густ спажыўцоў. У вытворчасці аўтобуса выкарыстоўваецца шасціступенчатая каробка перадач, рухавік на 150 конскіх сіл. Пры гэтых характарыстыках аўтамабіль лічыцца эканамічным. Інжынеры паклапаціліся і пра яго экалагічныя характарыстыкі, якія адпавядаюць еўрапейскім. Пакупнікі на першую партыю ўжо ёсць. Да канца года на заводзе плануюць выпусціць 50 машын, а ў перспектыве — да дзвюх тысяч у год.

Новая вытворчасць, несумненна, стане імпульсам для брэсцкага прадпрыемства, якое апошнім часам знаходзілася ў складаным эканамічным становішчы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.