Вы тут

Пасяджэнне Саўміна Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Брэсце


Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Брэсце з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса і старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, паведамляе БЕЛТА.


На парадку дня пасяджэння больш за 20 пытанняў. Сярод тэм - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, выкананне прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву да 2022 года, праект саюзнай Ваеннай дактрыны, прагнозныя балансы попыту і прапановы аграхарчовай прадукцыі і індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2019 г.

Увагу нададуць пытанням, што тычацца фарміравання бюджэту, супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, новых саюзных праграм, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. Абмяркуюць і падрыхтоўку мерапрыемстваў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прапануецца разгледзець дзеючыя рашэнні Вышэйшага Дзяржсавета аб узаемадзеянні ў сферы машынабудавання і АПК, аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, а таксама ўдзеле СД у фінансаванні стварэння музея-сядзібы Дастаеўскага ў Брэсцкай вобласці і Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату ў Цвярской вобласці.

Па выніках пасяджэння прадугледжваецца падпісанне шэрагу дакументаў, у тым ліку міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні візаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.