Вы тут

Лукашэнка: Чарговая сустрэча з Пуціным плануецца 25 снежня


Чарговая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі плануецца да канца году. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас прэс-канферэнцыі з удзелам расійскіх журналістаў.


Беларусі лідар падкрэсліў, што калі нас жадаюць падзяліць на вобласці і “ўпіхнуць” у Расію, гэтага не будзе ніколі. “І калі такімі катэгорыямі кіраўніцтва Расіі мысліць — гэта на шкоду самой Расіі”, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, паведаміўшы, што заўсёды назірае за пагрозамі суверэнітэту дзяржаве.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што быў ініцыятарам падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Краіны паслядоўна ішлі да больш высокага ўзроўню супрацоўніцтва і прапісалі нават там тое, што нагадвала адзіную канстытуцыю.

“Потым я стаў нежаданым госцем у Расіі. Вы памятаеце гэта? Памятаеце. А чаму? А чаму вы не пайшлі на маю прапанову аб прыняцці канстытуцыйнага акту. Там дакладна было запісана, калі прыняць гэтую канстытуцыю. І ў гэтую канстутуцыю нешта было б з дагавора перанесена, а нешта новае было б прынята”, — паведаміў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што прапаноўваў яшчэ шмат, але партнёры на гэта не пайшлі.

“Таму што, калі мы зараз паставім уровень Беларусь і Расію ў дагаворы, у нас Татарстан і іншыя рэспублікі запатрабуюць, каб яны на гэтым узроўне былі”, — паведаміў прычыну несупадзення інтарэсаў Аляксандр Лукашэнка.

Потым краіны пачалі займацца іншымі пытаннямі інтэграцыі — роўнымі правамі, адмянілі межы.

“Я больш ведаю, чаму спахваціліся за гэты дагавор. Калі гэта ў імя аб’яднання народаў устала пытанне, калі гэта мэта сапраўдная і тыя, хто падымае сёння гэтыя пытанні, мусіруе і настойвае на іх, тады давайце абмяркоўваць”, — падкрэсліў Прэзідэнт, задаўшыся пытаннем, чаму Дагавор аб Саюзнай дзяржаве выклікаў шум і цікавасць у журналістаў.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што чарговая сустрэча з Уладзімірам Пуціным плануецца да 25 снежня па яго прапанове і галоўным пытаннем на ёй будзе эканоміка.

“Калі развіваць праект Саюзнай дзяржавы, як модна казаць, гэта трэба рабіць дастойна. Можа пафасна скажу, толькі ў інтарэсах беларусаў і расіян”, — запэўніў Прэзідэнт, абазначыўшы, што асабістае ў гэтым пытанні трэба пакінуць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.