Вы тут

Беларусь разлічвала атрымаць ад Расіі $310 млн за падатковы манеўр


Беларусь разлічвала атрымаць ад Расіі каля $310 млн кампенсацыі за падатковы манеўр у 2019 годзе, паведаміў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, перадае БЕЛТА.


Віцэ-прэм'ер адзначыў, што беларускі бок разлічваў на кампенсацыю "роўна на элемент падатковага манеўру". "Пры баралі па  60 - гэта каля $ 310-315 млн", - сказаў ён. Аднак расійскі бок, канстатаваў Ігар Ляшэнка, не пацвердзіў факт механізму, альбо выканання абавязацельстваў, альбо кампенсацыі, адмовіўся ад абмеркавання, не прапануючы альтэрнатыўных варыянтаў.

Напярэдадні адбыліся перамовы са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым. Пасля гэтай размовы стала ясна, што пазіцыі бакоў не супадаюць. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што разуменне пытання беларускага боку справядліва, заснавана на еўразійскай дамове, дзе прапісана, што для краін-удзельніц павінны стварацца роўныя ўмовы. "Калі кампенсацыя будзе тычыцца толькі расійскіх прадпрыемстваў, а перад намі не выконваюцца абавязацельствы і рэалізуецца падатковы манеўр, то як мы - урад - можам глядзець на грамадзян сваёй дзяржавы", - заўважыў Ігар Ляшэнка. Менавіта гэта стала прычынай вастрыні пытання і таго, што эмоцыі, па словах віцэ-прэм'ера, проста зашкальваюць.

Беларусь нічога не просіць і не патрабуе, працягнуў ён. Пазіцыя ў тым, каб выконваўся пакетны прынцып дамоўленасцяў па ЕАЭС. Са жніўня бакі вялі перамовы аб разліках, але ў канцы лістапада расійскі ўрад заняў крайнюю пазіцыю і змяніў рыторыку. Ігар Ляшэнка выказаў надзею на тое, што бакам ўсё ж такі ўдасца знайсці справядлівае рашэнне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.