Вы тут

Абвешчаны графік работы прыгарадных аўтобусаў у пераднавагодні перыяд


У сувязі з пераносам рабочых дзён у пераднавагодні перыяд змяняецца графік работы прыгарадных аўтобусных маршрутаў.


Па інфармацыі ДУ "Сталічны транспарт і сувязь", 22 і 29 снежня аўтобусы будуць курсіраваць па графіку пятніцы. Для 24, 25 і 31 снежня будзе выкарыстаны нядзельны графік. 28 снежня работа маршрутаў будзе арганізавана па графіку чацвярга.

Пры гэтым на асобных кірунках прадугледжаны іншы расклад. У прыватнасці, 24 і 31 снежня экспрэсны аўтобусны маршрут № 1582-ТК будзе абслугоўваць пасажыраў як у звычайны будні дзень, а № 1221-ТК -- па графіку выхаднога дня са змяненнем раскладу і выкананнем рэйсаў у 7.55 і 16.30 ад АС "Аўтазаводская" праз Загор'е.

 У той жа час 22 і 29 снежня аўтобусы № 1582-ТК паедуць па графіку выхаднога дня, № 1221-ТК -- па графіку буднага дня са змяненнем раскладу і выкананнем рэйсаў у 8.10 і 16.30 ад АС "Аўтазаводская" без заезду ў Загор'е.

Таксама 22 і 29 снежня ўводзяцца два дадатковыя рэйсы (у 8.50 і 15.10) на прыгарадным маршруце № 354С "ДС “Славінскага” -- с/т Оптыка".

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.