Вы тут

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў дні навагодніх і калядных святаў


З 22 снежня па 12 студзеня магістраль прызначае 180 дадатковых цягнікоў: 131 цягнік у міжрэгіянальных зносінах і 49 — у міжнародных. З улікам павелічэння пасажырапатоку большая колькасць цягнікоў прадугледжана на 22, 25, 29 снежня і 7 студзеня, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


Ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі сумежных дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск – Масква — Мінск, Мінск — Санкт-Пецярбург —Мінск, Масква – Брэст — Масква, Санкт-Пецярбург — Бранск, Масква – Калінінград — Масква, Адлер — Калінінград, Гомель – Сноўск — Гомель, Мінск – Вільнюс — Мінск.

У міжрэгіянальным паведамленні прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Пінск, Віцебск — Магілёў, Віцебск — Брэст, Магілёў — Гомель, Мазыр (ст. Козенкі ) — Мінск.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.