Вы тут

Вызначаны пераможцы конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі"


Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" назвалі ўчора ў сталічным Доме кіно, перадае БЕЛТА.


Лепшым гульнявым фільмам прызнана стужка рэжысёра Сяргея Талыбова "Унутры сябе". "Сяргей Талыбаў - гэта скарб беларускай рэжысуры, - падкрэсліў прадзюсер карціны Андрэй Курэйчык. - Ён робіць цудоўныя фільмы і мае выдатныя задумкі. Спадзяюся, што такіх стыльных эстэтычных еўрапейскіх карцін стане больш".

Лепшым тэлесерыялам ў гульнявой форме назвалі карціну "Ой, ма-моч-кі!-2" рэжысёра Івана Паўлава. "Кіно - гэта камандная гульня. І мы, робячы гэты серыял, амаль гулялі ўсе разам. Думаю, што і наступныя гульні мы таксама будзем выйграваць", - выказаў надзею Іван Паўлаў.

За працу ў гэтым серыяле ўзнагароджана і Вера Палякова-Макей як выканаўца лепшай галоўнай жаночай ролі. Яна адзначыла, што для акцёраў нацыянальная кінапрэмія - гэта найвышэйшае прызнанне. "Вельмі рада, што гэты конкурс адбыўся і годныя атрымалі ўзнагароды. У большай ступені я перамагла саму сябе", - дадала акторка.

У намінацыі "Лепшая жаночая роля другога плана" ўзнагародзілі Валянціну Гарцуеву за здымкі ў фільме "Снайпер. Афіцэр СМЕРШ". Віктар Васільеў выканаў лепшую мужчынскую ролю другога плана ў стужцы "Вокны дома твайго". Лепшым фільмам у негульнёвай форме стала карціна "Дэбют" Анастасіі Мірашнічэнка. Рэжысёр Ігар Васільеў з працай "Апошні шанц" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы кароткаметражны фільм".

Лепшым фільмам у анімацыйнай форме прызнаны "Воўчышка" рэжысёра Ігара Волчака. Атрымліваючы ўзнагароду, ён падзякаваў журы конкурсу за высокую ацэнку яго працы.

У намінацыі "Лепшы сцэнар" перамогу атрымаў Дзмітрый Якутовіч за стужку "Баявая машына". Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка - "Марк Шагал. Пачатак" Алы Мацюшэўскай.

Адкрываючы цырымонію ўзнагароджання, старшыня журы конкурсу Людміла Саянкова-Мельніцкая павіншавала прысутных з Днём беларускага кіно. "94 гады - гэта ўзрост надзеі і веры ў тое, што беларускі кінематограф будзе расці і развівацца. Вельмі добра, што мы змаглі арганізаваць беларускую кінапрэмію. Яна сапраўды патрэбна, таму што, з аднаго боку, будзе даваць стымул нашым кінематаграфістам, а з другога , аб'ядноўваць нас. Мне здаецца, што гэтая прэмія будзе жыць і заваёўваць аўтарытэт, калі стане максімальна справядлівай і сумленнай", - сказала кінакрытык.

Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" праводзіўся ўпершыню. На ўдзел паступіла 167 заявак, якія Міністэрства культуры прымала з кастрычніка па лістапад. У склад журы ўвайшлі 59 прафесіяналаў кінематографа на чале з загадчыцай кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ Людмілай Саянкова-Мельніцкая. Галасаванне праходзіла ў два туры. Першы працягваўся да 30 лістапада: вызначалі прэтэндэнтаў на нацыянальную кінапрэмію да пяці ў кожнай намінацыі, акрамя тых, што ўручаюцца за выбітны ўнёсак у беларускі і замежны кінематограф. Па выніках першага тура было абрана 112 удзельнікаў, якія прайшлі ў другі, які завяршыўся 10 снежня.

Усяго ў конкурсе "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" было заяўлена 20 намінацый. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Беларускі саюз кінематаграфістаў, Беларуская гільдыя акцёраў кіно.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.

Грамадства

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.