Вы тут

Патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы



Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей падпісаў у суботу томас для новай украінскай царкоўнай структуры - так званай Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ), паведамляе ТАСС з храма Святога Георгія каля рэзыдэнцыі Сусветнага патрыярхату.
Перад падпісаннем дакумента аб аўтакефаліі адбыўся малебен, на якім прысутнічалі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, кіраўнік МЗС Павел Клімкін, міністр абароны Сцяпан Палтарака, спікер Рады Андрэй Парубій, кіраўнік ПЦУ мітрапаліт Епіфаній, канстанцінопальскія святары, а таксама іншыя ўкраінскія палітыкі і іерархі царкоўнай структуры.

Пасля набажэнства Варфаламей прыняў у сваёй рэзідэнцыі ўкраінскага прэзідэнта і мітрапаліта Епіфанія, пасля чаго яны вярнуліся ў храм, дзе і адбылося падпісанне томас.

Томас быў каліграфічна аформлены на пергаменце ў Ксенафонцьеўскім манастыры на Афоне і дастаўлены раніцай у суботу ў Стамбул. Падпісаны Варфаламеем скрутак будзе перададзены мітрапаліту Епіфанію ў нядзелю падчас набажэнства на свята Богаяўлення, а затым перавезены ў Кіеў. Яго прадэманструюць ўжо на каляднай літургіі ў Сафійскім саборы, а пасля 7 студзеня арыгінал томас будзе выстаўлены для ўсеагульнага агляду ў храме Малой Сафіі.

tass.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.