Вы тут

Колькасць прадпрымальнікаў узрасла ў 500 разоў


За 40 гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Кітаі павялічылася больш чым у 500 разоў.  Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні КНР па рэгуляванні рынку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле статыстыкі, у 1978 году ва ўсім Кітаі налічвалася ўсяго толькі 140 тыс індывідуальных гаспадарчых суб'ектаў.  У 1989-м, пасля дазволу рэгістраваць прыватныя прадпрыемствы, колькасць апошніх не перавышала 90,5 тыс. На канец кастрычніка мінулага года ў Кітаі фактычна дзейнічалі 71 млн 372 тыс індывідуальных прадпрымальнікаў і 30 млн 674 тыс прыватных прадпрыемстваў;  колькасць першых павялічылася ў 500 з лішнім раз, другіх - у 338 разоў.

Са жніўня 2015 года Усекітайская асацыяцыя індывідуальных работнікаў па даручэнні былога Дзяржаўнага прамыслова-гандлёвага адміністрацыйнага ўпраўлення КНР правяла 14 выбарачных даследаванняў 140 тыс мікрапрадпрыемстваў.  Згодна з вынікамі даследаванняў, на кожным прадпрыемстве ў сярэднім было занята 7,5 работніка.  Доля даходнасці склала 81 працэнт. З пачаткам рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці бурны рост індывідуальна-прыватнага сектара эканомікі адыграў важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці Кітая.  Па словах намесніка начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па рэгуляванні рынку Ма Чжэнці, ведамствы прамыслова-гандлёвага і рыначнага рэгулявання сталі сведкамі і стымулятарамі працэсу 40-гадовага ўстойлівага развіцця індывідуальна-прыватнай эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.