Вы тут

Што зрабіць зімой для саду


Зламаныя пад цяжарам мокрага снегу галінкі — адно з самых распаўсюджаных зімовых пашкоджанняў у садзе.


Стрэсваем снег з галін

Мокры снег з галін трэба акуратна стрэсваць. Пры змене надвор'я лепш прыбраць нават лёгкі пласт снегу: пасля адлігі ён можа ператварыцца ў ледзяную скарынку.

Стрэсваць снег трэба акуратна. Памятайце, што ўзімку расліны вельмі ўразлівыя. Лепш за ўсё выкарыстоўваць тонкі шост, мятлу або веерныя граблі, лёгенька ўдараючы імі па галінах. Калі ж абледзяненне галін ужо здарылася, збіваць лёд нельга. Пры моцным абледзяненні варта паставіць пад галіны падпоркі.

Вялікі пласт снегу на галінах асабліва небяспечны для хвойных. Тут рызыку нясе не толькі вільготны, але і сухі рассыпісты снег. Ігліца яго затрымлівае, а вертыкальна накіраваная «лапа» стварае падабенства келіха. Пры перапаўненні яны могуць лёгка зламацца. У зоне рызыкі хвойныя кеглепадобнай і вераценападобнай формы і буйныя шарападобныя расліны: такіх сартоў многа ў туй і ядлоўца. Іх пажадана яшчэ з восені абвязаць шпагатам, каб зафіксаваць галіны і зрабіць мінімальнымі пазухі для пранікнення снегу.

Прыбіраем цяжкія гурбы

Расліны, пахаваныя пад цяжкім шчыльным снегам, могуць пацярпець ад яго вагі.

Небяспечнымі могуць быць і снежныя валы, у якія скідваецца снег з дарожак.

Разбіваем шарпак

Адразу пасля снегападу пухнатыя гурбы спрыяюць раслінам, але пасля адлігі яны ж нясуць небяспеку. Падтайваючы, снег ушчыльняецца, паветраныя поласці памяншаюцца. З надыходам маразоў падталы снег зноў замярзае, але яго структура ўжо цалкам змяняецца. Некалі такі мяккі ахоўны пласт ператворыцца ў маналітны кажух.

Нават калі ўнутры снег застанецца рыхлым, жорсткі шарпак перашкаджае пранікненню паветра. Асабліва небяспечна гэта вясной — з'яўляецца эфект парніка. З-за спалучэння вільготнасці, павышэння тэмпературы і застойнага паветра расліна можа выпраць. Пад найбольшую рызыку падпадаюць газон і хвойныя — іх трэба ратаваць. На газоне шарпак зручна праколваць віламі, вакол дрэў — акуратна разбіваць.

Для дрэў і кустоў шарпак нясе і іншую небяспеку. Асядаючы падчас раставання, ён можа паламаць умёрзлыя ў яго галіны і пашкодзіць кару.

Памятаем пра вясну

Талы снег — гэта рэсурсы вільгаці, якія насыцяць глебу вясной. Але, як звычайна, усё залежыць ад месца. У сухіх і высокіх месцах снежныя запасы будуць вельмі карысныя.
А вось на схілах патокі вады небяспечныя эрозіяй глебы — яны могуць панесці ўрадлівы пласт. У нізінах і месцах, якія дрэнна дрэнажаваныя, інтэнсіўнае раставанне створыць небяспеку падтаплення. У канцы зімы па магчымасці прыбірайце вялікія навалы снегу з крытычных месцаў.

Парада. Улічвайце вясновае раставанне пры размяшчэнні раслін. На паўднёвых схілах снег растае хутчэй — раней абуджаюцца першацветы. На паўночным ён можа затрымлівацца надоўга, абараняючы ад зваротных замаразкаў тыя віды раслін, для якіх яны могуць быць небяспечнымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.