Вы тут

Шоўду летась абслужыў 100 млн пасажыраў


Пекінскі аэрапорт адзін з самых загружаных у свеце.


Колькасць пасажыраў, якіх абслужыў пекінскі міжнародны аэрапорт Шоўду цягам мінулага года, перавысіла адзнаку ў 100 млн чалавек, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Такім чынам, Шоўду стаў першым у краіне аэрапортам з гадавой прапускной здольнасцю пасажырскіх тэрміналаў больш за 100 млн чалавек у год і другім пасля Хартсфілд-Джэксан Атланта аэрапортам з такім пасажырапатокам у свеце. Аэрапорт Шоўду мае тры тэрміналы, тры ўзлётна-пасадачныя паласы і два камандна-дыспетчарскіх пункта.  Авіярэйсы 105 авіяперавозчыкаў звязваюць яго са 160 айчыннымі і 136 замежнымі паветранымі гаванямі.

Аэрапорт Шоўду быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1958 годзе.  Дзейсныя тэрміналы былі адкрыты ў 1980-м, 1999-м і 2008-м гадах.  У перыяд з 1978-га па 2018-ты  яго пасажырапаток штогод у сярэднім павялічыўся на 12,1 працэнта. Пры гэтым аб'ём перавозак грузаў і пошты аэрапорта вырас з 34 тыс. тон ў 1978 годзе да больш чым 2 млн тон у 2018-м.  Шоўду ужо дзевяць гадоў запар займае другое месца ў спісе самых загружаных у свеце аэрапортаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.