Вы тут

БЧ за навагоднія і калядныя святы перавезла больш за 530 тысяч пасажыраў


Беларуская чыгунка ў перыяд з 29 снежня 2018 па 7 студзеня бягучага года перавезла 534 510 пасажыраў у цягніках з нумараванымі месцамі, што на 0,5 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.


Так, цягнікамі міжрэгіянальных ліній перавезена 276 665 пасажыраў, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес класа скарысталіся 41 374 пасажыра, а цягнікамі міжнародных ліній -- 216 471 пасажыр.

У цяперашні час для арганізацыі перавозкі пасажыраў Беларуская чыгунка мае парк, які складаецца з 1307 пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі, 196 адзінак маторвагоннага рухомага саставу. У апошнія гады парк БЧ папоўніўся 18 сучаснымі электрацягнікамі гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній і 13 дызель-цягнікамі ДП1, ДП3.

Да 2021 года плануецца закупіць яшчэ 10 сучасных электрацягнікоў серыі ЭП, 6 дызель-цягнікоў серыі ДП, больш за 60 пасажырскіх вагонаў, паведамілі ў прэс-службе магістралі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.