Вы тут

У Мінску адкрыты новы офіс пасольства Аўстрыі


Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей і федэральны міністр па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль сёння ўрачыста адкрылі новы офіс пасольства Аўстрыі ў Беларусі, перадае БЕЛТА.


"Беларусь вельмі зацікаўлена ў развіцці цесных адносін з Аўстрыяй, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы сапраўды разглядаем Аўстрыю як важнага партнёра ў палітыцы, эканоміцы і іншых сферах".

Кіраўнік беларускага МЗС падзякаваў аўстрыйскаму боку за гатоўнасць і далей паглыбляць адносіны з Беларуссю. Ён адзначыў важнасць адкрыцця новага офіса пасольства, у якім будзе размешчана і эканамічнае прадстаўніцтва Аўстрыі. "Любы пераезд - гэта асаблівая падзея, звязаная з новымі надзеямі і новым этапам жыцця. Думаю, што ў дадзеным выпадку пераезд таксама звязаны з новымі чаканнямі ў развіцці адносін паміж нашымі дзвюма дзяржавамі", - дадаў Уладзімір Макей.

Ён пажадаў аўстрыйскім дыпламатам паспяховай работы і рэалізацыі новых ідэй, накіраваных на пашырэнне адносінаў з Беларуссю.

У сваю чаргу Катрын Кнайсль адзначыла, што рада ўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця офіса пасольства Аўстрыі ў Беларусі. Яна цёпла вітала ганаровага консула Аўстрыі ў Беларусі Сяргея Касцючэнку, пасла Румыніі ў Беларусі Віарэла Машану (у сувязі са старшынствам Румыніі ў ЕС) і дуайена дыпкорпуса Палестыны ў Беларусі Халеда Арыката. У цырымоніі таксама прыняла ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына.

Высокая аўстрыйская госця нагадала, што амбасада Аўстрыі адкрылася ў Мінску ў 2016 годзе. З тых часоў двухбаковыя адносіны атрымалі новы імпульс развіцця. Катрын Кнайсль выказала ўпэўненасць, што пасольства будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.