Вы тут

У эфір «Беларусь 1» вяртаецца праект «Клуб рэдактараў»


Сёння ў эфір «Беларусь 1» пасля навагодніх канікул вяртаецца праект «Клуб рэдактараў», у якім будуць збірацца не толькі кіраўнікі вядучых айчынных СМІ, але таксама эксперты ў розных сферах, каб абмеркаваць самыя актуальныя навіны, у тым ліку канфлікты і скандалы, якія адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі і свету. Вядучым і мадэратарам на дыскусійнай медыяпляцоўцы, якая існуе ўжо восем гадоў, застанецца Генадзь Давыдзька.


Абмяркоўваць публікацыі, якія выйшлі за тыдзень у беларускіх і замежных выданнях і выклікалі найбольшую цікавасць у гледачоў, удзельнікі праграмы будуць кожную пятніцу пасля «Панарамы». У паўторы праграма будзе выходзіць па нядзелях, прычым не толькі ў тэлевізійным эфіры, а таксама ў аўдыёверсіі — на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Загаловак у газеце: Дыялог між радкоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.