Вы тут

Стагоддзе з дня ўтварэння БССР адзначылі ў Магілёве маштабным канцэртам


І ўшанаваннем лепшых.


Шэраг прадстаўнікоў розных галін дзейнасці былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі за ўклад у развіццё вобласці, яшчэ пяць жанчын атрымалі ордэны Маці за выхаванне пяці і болей дзяцей. Сярод тых, каму ўручылі ўзнагароды, Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў, поўныя кавалеры ордэнаў Працоўнай Славы Людміла Палевіч і Ніна Пятрэнка.

Дамінантай свята стаў маштабны тэатралізаваны канцэрт на сцэне Палаца культуры вобласці. Творчыя калектывы зрабілі рэканструкцыю галоўных падзей з жыцця вобласці, а на экране тым часам дэманстраваліся кадры яе гераічнага мінулага. Будоўлі стагоддзя, бязлітасная вайна, гераічная абарона Магілёва, аднаўленне — усё гэта прайшло чырвонай ніткай перад вачамі магіляўчан за некалькі гадзін відовішчнага канцэрта.

Магілёўская вобласць, дарэчы, з'явілася на карце Савецкага Саюза таксама 15 студзеня, але на год раней. З яе існаваннем звязана шмат значных і лёсавызначальных падзей. За свае ратныя і працоўныя подзвігі Магілёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені, Бабруйск — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а вобласць — ордэнам Леніна. У 1991 годзе Магілёўшчына стала часткай суверэннай Беларусі. Сёння Прыдняпроўскі край валодае значным шматгаліновым экспартна-арыентаваным прамысловым патэнцыялам і з'яўляецца адным з найбуйнейшых культурных рэгіёнаў Беларусі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: З гісторыі — у сучаснасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.