Вы тут

У Полацку аўтамабіль пратараніў натоўп людзей на аўтобусным прыпынку


Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў дзяжурную частку Полацкага РАУС ад відавочцаў падзеі. 15 студзеня каля 17 гадзін у прыпыначны пункт "Шкловалакно" падчас пасадкі пасажыраў уехаў аўтамабіль Citroеn. З месца ДТЗ кіроўца адразу ж схаваўся, інфармуе ДАІ Віцебскай вобласці.


Па дадзенай інфармацыі аператыўна былі зарыентаваныя ўсе нарады, якія нясуць службу ў горадзе і раёне. У ходзе пошукавых мерапрыемстваў кіроўца аўтамабіля быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ па месцы жыхарства, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Аўтамабіль, на якім мужчына здзейсніў наезд, праваахоўнікі выявілі кінутым на вуліцы ў кіламетры ад дома.

Па шчаслівай выпадковасці, у здарэнні ніхто не пацярпеў. На 31-гадовага жыхара Полацка складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў. Раней ён ужо быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Відэазапіс здарэння даступны па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.