Вы тут

Пасольства ЗША адмовілася ад удзелу ў Мінскай кніжнай выставе


6 - 10 лютага ў сталіцы Беларусі пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яе ганаровым госцем павінны былі стаць Злучаныя штаты Амерыкі, але з-за "шатдаўна" пасольства ЗША адмовілася ад гэтага. Пра гэта паведамлялася ў прэс-рэлізе амбасады, якое было апублікавана ў твітары Міністэрства інфармацыі Беларусі. У дадзены момант твіт выдалены.


Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, з-за "шатдаўна" "пасольства ЗША ў Мінску вымушана згарнуць усю сваю грамадскую дзейнасць". Выключэнне зроблена толькі для надзвычайных сітуацый, "звязаных з бяспекай жыцця людзей і абаронай уласнасці". Па гэтай прычыне пасольства ЗША "з вялікім шкадаваннем" адмовілася ад удзелу ў выставе.

Як адзначаюць дыпламаты, калі праца амерыканскага ўрада будзе адноўлена, праца над сумеснымі праектамі ў сферы культуры будзе працягнутая.

Пры гэтым пры гэтым пасольства ЗША падкрэслівае, што працягне аказваць усе намечаныя візавыя і пашпартныя паслугі да таго часу, пакуль дазваляе сітуацыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.