Вы тут

Выйшла кнiга паэзii, прысвечаная 100-годдзю БССР


У серыi «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» пабачыла свет кнiга паэзii, прысвечаная 100-годдзю Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi.


Укладальнiк Вiктар Шнiп пастараўся да кожнага года знайсцi адзiн верш, якi б iлюстраваў час i лiтаратуру, якi б уяўляў сабою эмацыянальны мастацкi дакумент. У зборнiк вершаў пра Беларусь «Святло Айчыны» сабраны творы найлепшых паэтаў стагоддзя перамен: ад Мiхася Чарота да Мiколы Мятлiцкага.

Што пiсаў у 1919 годзе «чырванакрылы вяшчун», аўтар паэм «Ленiн», «Босыя на вогнiшчы», «Беларусь лапцюжная», «Карчма» (паэма прысвечана Янку Купалу) у вершы «Звон»?.. «Кiнь саромецца мовы сваёй, // Зваць сябе беларусам пачнi, // Папрацуй над сялiбай сваёй, // А пасля з цiхатой адпачнi!.. // Дык званi моцна, звон, i гудзi, // Сваiм гукам глушы увесь край! // Хто шчэ спiць — ты таго разбудзi, // Хто не спiць — тых да працы збiрай!» 1920-я гады, першае дзесяцiгоддзе станаўлення Савецкай Беларусi, iлюструюць шчырыя паэтычныя творы Уладзiмiра Жылкi, Алеся Гурло, Андрэя Александровiча, Цiшкi Гартнага, Янкi Купалы, Уладзiмiра Дубоўкi, Зiнаiды Бандарынай, Мiхася Багуна, Юлiя Таўбiна, Валерыя Маракова.

«Святло Айчыны», зборнiк, якi прадаўжае серыю, распачатую кнiгамi Мiхася Стральцова, Пiмена Панчанкi, Яўгенii Янiшчыц, Генадзя Бураўкiна, — сапраўдная паэтычная хрэстаматыя для арганiзатараў мастацкiх вечарын, увогуле для выхаваўчай работы. Найперш, зразумела, у агульнаадукацыйнай школе. Дарэчы, хацелася б параiць чытачу сачыць за навiнкамi серыi, а выдавецтву «Мастацкая лiтаратура» — шырэй рэкламаваць паэтычны праект. Ужо сама iдэя выбару толькi 100 вершаў у спадчыне творцаў, якiя дзесяцiгоддзямi працавалi ў паэзii, кожны з якiх выдаў мноства кнiг, гаворыць пра жаданне ўкладальнiкаў, рэдактараў выбраць найлепшае, выбраць тыя вершы, якiя вытрымалi выпрабаванне часам.

Дарэчы, на XXVI Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выстаўцы-кiрмашы, якая пачне сваю работу ў сталiцы нашай краiны 6 лютага, адна з першых прэзентацый якраз i будзе прысвечана серыi кнiг «100 вершаў». Усе, каму не чужым з'яўляецца роднае паэтычнае слова, завiтвайце на праспект Пераможцаў, 14. Да сустрэчы!

Мiкола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.