Вы тут

Як на Міншчыне працуюць з другаснай сыравінай


У Мінскай вобласці ў цэлым выкананы планы мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ў адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай. Пра гэта паведаміў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Анатоль Ісачанка на пасяджэнні Мінаблвыканкама. Разам з тым на Міншчыне выклікае заклапочанасць стан палігонаў цвёрдых камунальных ад'ходаў. Летась падчас кантрольных праверак практычна на ўсіх выяўлены недахопы. Хаця гэтае пытанне аблвыканкам разглядаў неаднаразова і звяртаў увагу старшынь райвыканкамаў, іншых службаў на недапушчальнасць такога становішча.


Усяго на Міншчыне эксплуатуецца 34 палігоны і 37 міні-палігонаў Летась працягваліся работы па аптымізацыі аб'ектаў захавання адходаў у сельскай мясцовасці і вывадзе з эксплуатацыі міні-палігонаў, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Трынаццаць з іх закрытыя, у тым ліку на васьмі прайшла рэкультывацыя. Сёлета плануецца рэкультывацыя яшчэ васямнаццаці. Як адзначыў старшыня Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баранаў, найбольш частыя парушэнні эксплуатацыі аб'ектаў захавання цвёрдых камунальных адходаў — адсутнасць паслойнага ўшчыльнення або ізаляванага слоя, агароджы, нездавальняючыя пад'язныя шляхі.

Яшчэ адна праблема для цэнтральнага рэгіёна — недастатковы аб'ём вымання з цвёрдых камунальных адходаў другасных матэрыяльных рэсурсаў. Летась гэты паказчык склаў 14 %, у той час як па краіне — 18 %. Цалкам загрузіць магутнасці ліній сартавання ўдалося толькі ў Любанскім, Мінскім раёнах і ў горадзе Жодзіна. Разам з тым ступень загрузкі канвеераў на палігоне ў Барысаве складае 38 %, у Смалявіцкім раёне — 49 % пры значна большых магчымасцях.

Не менш актуальныя для Міншчыны і пытанні эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў. Аб'ём выкідаў недастаткова ачышчаных сцёкавых вод — каля 3 мільёнаў кубічных метраў штогод, або 69 % ад агульнага аб'ёму па краіне. У Фаніпалі гэты паказчык на ўзроўні 42 % ад абласнога, у Любані — 30 %. Большасць ачышчальных збудаванняў працуюць 30—45 гадоў і даўно вычарпалі свой рэсурс. У той жа час рэгіён развіваецца, а сталіца будзе будаваць на тэрыторыі вобласці гарады-спадарожнікі. І з цягам часу праблема можа стаць яшчэ больш вострай.

Акрамя таго, у Мінскай вобласці налічваецца 593 нядзеючыя артэзіянскія свідравіны, на якіх павінен быць праведзены тампанаж. Патрабуюць карэкціроўкі праекты водаахоўных зон, прыбярэжных палос, якія павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з Водным кодэксам Рэспублікі Беларусь да 31 снежня 2020 гада. Завяршылі распрацоўку праектаў толькі ў Слуцкім і Уздзенскім раёнах. У 2019-м на выкананне гэтых работ прадугледжана 580 тысяч рублёў для раёнаў, якія яшчэ не распачалі гэтую справу.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Адходы ператварыць у даходы

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.