Вы тут

Стаўка на вялікія дадзеныя


Новыя спецыяльнасці ва ўніверсітэтах Кітая адлюстроўваюць патрэбу часу.


Дысцыпліна аб дадзеных і тэхналогіі вялікіх дадзеных сталі самым папулярным кірункам, які з'явіўся ў кітайскіх універсітэтах ў мінулым годзе следам за спецыяльнасцю па штучнаму інтэлекту, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 У цэлым па краіне летась універсітэты ўвялі 2542 новых напрамкі, паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, а звыш 220 універсітэтаў падалі заяўкі на заснаванне спецыяльнасці па навуцы пра дадзеныя і тэхналогіі вялікіх дадзеных, больш, чым па любых іншых кірунках.  250 універсітэтаў атрымалі адабрэнне на ўвядзенне гэтай спецыяльнасці.

 Міністэрства адукацыі асабліва вылучыла ў працы па падачы заявак на ўвядзенне новых спецыяльнасцяў, што універсітэты павінны актыўна служыць нацыянальнай стратэгіі і рэгіянальным эканамічным і сацыяльным патрэбам, а таксама ўводзіць спецыяльнасці, якія тычацца адраджэння сельскіх раёнаў, здароўя кітайскай нацыі, штучнага інтэлекту, кібербяспекі і рэдкіх замежных моў.

У канцы мінулага года Міністэрства індустрыяльных і інфармацыйных тэхналогій выпусціла трохгадовы план дзеянняў з мэтай паскорыць развіццё штучнага інтэлекту наступнага пакалення. У такіх умовах спецыяльнасці па робататэхніцы і навуцы, інтэлектуалізацыі таксама мелі папулярнасць.  Больш за 100 універсітэтаў у гэтым годзе падалі заяўкі на ўвядзенне напрамкаў па робатабудаванні і навуцы, тэхналогіях і інтэлектуалізацыі.

 Адначасова з падачай заявак на ўвядзенне новых спецыяльнасцяў, 426 іншых спецыяльнасцяў будуць ануляваныя ўніверсітэтамі ў больш шырокіх катэгорыях.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.