Вы тут

Кніг на 13 млрд долараў


Прададзена летась у Кітаі.


Аб'ём рознічных продажаў кніг у Кітаі летась склаў 89,4 млрд юаняў (13,1 млрд. долараў), што на 11,3 працэнта больш, чым у 2017-м, гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай на Пекінскім кніжным кірмашы заказаў-2019, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 Было выдаткавана 57,3 млрд юаняў праз анлайнавыя каналы з павелічэннем паказчыка на 24,7 працэнтаў, у той час як продажы праз кнігарні ўпалі на 6,69 працэнта. Паводле справаздачы, у 2018 годзе на кніжным рознічным рынку краіны было прадстаўлена 1,94 млн кніг розных катэгорый, у тым ліку 203 тыс. новых кніг.

 Кніжны кірмаш гэтага года прысвечаны дасягненням выдавецкай індустрыі Кітая ў ходзе рэформаў і адкрытасці. Па словах старшыні Кітайскага таварыства работнікаў выдавецтва Лю Біньцзэ, дадзены кірмаш таксама паказвае новыя тэндэнцыі на новым этапе развіцця выдавецкай індустрыі і сфакусаваны на новых формах галіны, а таксама розных патрэбах людзей ва ўсіх формах чытання.

 "Рэформа і адкрытасць прывялі да значных змен у адкрытасці выдавецкай індустрыі. Выдавецкія дамы разгарнулі міжнароднае супрацоўніцтва і распавялі свету больш пра Кітай", - дадаў Лю Біньцзэ, заклікаўшы да паглыблення рэформаў і далейшым новаўвядзенням у галіне.

 Нагадаем, што штогадовы Пекінскі кніжны кірмаш заказаў упершыню быў  праведзены ў 1987 годзе.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.