Вы тут

ДАІ Мінска заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць уважлівымі


Звязана гэта з пагаршэннем умоў надвор’я.


Вышыня снежнага покрыва на працягу бліжэйшых сутак павялічыцца да 5-6 сантыметраў. У сувязі з гэтым на дарогах сталіцы будзе задзейнічана спецтэхніка, паведамілі ва УДАІ МУС.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да кіроўцаў з просьбай не парушаць правілы прыпынку і стаянкі, не перашкаджаць уборцы і апрацоўцы вулічна-дарожнай сеткі. Іх заклікаюць выконваць хуткасны рэжым, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Перад паездкай неабходна праверыць спраўнасць шклоачышчальніка, знешніх светлавых прыбораў і старанна ачысціць аўтамабіль ад снегу.

Рэкамендавана не дапускаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. “Калі ваша машына не абсталяваная АБС, то колы могуць блакавацца і аўто занясе. Па магчымасці устрымайцеся ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту на перыяд дрэннага надвор'я”.

Пешаходам рэкамендуецца выконваць Правілы дарожнага руху і быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі вуліцы.

Экіпажы ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў складаную сітуацыю на дарозе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.