Вы тут

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання адзначае юбілей


Гісторыю свайго існавання Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР адлічвала з пачатку 1919 года, калі быў утвораны Народны камісарыят земляробства БССР, таму сёлета работнікі гэтай сферы ў нашай краіне адзначаюць векавы юбілей галіны.


Сваё віншаванне з гэтай нагоды работнікам аграрнай галіны накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

«Сто гадоў таму ў гісторыі Беларусі была адкрыта новая вяха, азнаменаваная прыкладам працоўнага подзвігу народа, самаадданай і плённай працы аграрыяў на карысць сваёй краіны», — адзначыў Прэзідэнт.

На яго думку, захаваўшы найлепшыя традыцыі, абапіраючыся на вопыт і веды старэйшых пакаленняў, укараняючы перадавыя тэхналогіі, пры падтрымцы дзяржавы беларускія працаўнікі стварылі новую мадэль сучаснай сельскай гаспадаркі.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім работнікам аграпрамысловага комплексу за працавітасць, стойкасць, вернасць і адданасць абранай прафесіі, пажадаў ім і іх блізкім здароўя, шчасця і дабра.

Дарэчы, на днях Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім у Беларусі заснаваны геральдычныя сімвалы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Так, з'явяцца эмблема і сцяг міністэрства, нагрудны знак «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», таксама зацверджаны палажэнні аб гэтых сімвалах.

Іншым указам беларускага лідара заснаваны юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Загаловак у газеце: Сто гадоў плённай працы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.