Вы тут

У Нью-Ёрку памёр аўтар тэрміна "глабальнае пацяпленне" Уолес Брокер


Спецыяліст па геалогіі і кліматалогіі Уолес Брокер, аўтар тэрміна "глабальнае пацяпленне", памёр у Нью-Ёрку на 87-м годзе жыцця, паведамляе mk.ru.


Фота tpr.org

Ён памёр у панядзелак у адной з бальніц горада.

Вучоны нарадзіўся 29 лістапада 1931 года ў Чыкага, скончыў Калумбійскі універсітэт і стаў працаваць на кафедры геалогіі і навакольнага асяроддзя. Брокер - аўтар больш за 500 артыкулаў і 14 кніг. Яго называюць аўтарам тэрміна «глабальнае пацяпленне», які затым ён раскрытыкаваў. Упершыню тэрмін з'явіўся ў артыкуле 1975 года ў часопісе «Science» і абазначаў наступствы ўздзеяння чалавека на кліматычныя ўмовы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.