Вы тут

Падборку кароткаметражных фільмаў для мужчын пакажуць у Мінску


Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно "Кіназмена" зладзіць святочны паказ "Сапраўдныя мужчыны" ў гонар Дня абаронцаў Айчыны, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на арганізатараў.


З 23 па 27 лютага ў кінатэатры Silver Screen у ТРЦ ​​Galileo пакажуць 6 розных кінагісторый за адзін сеанс. Гэта кароткаметражкі "Настаўнік" (Расія), "Я Самі" (Ірак / Англія), "Чарлі і Попі" (ЗША), "Сапраўдныя мужчыны не плачуць" (Іспанія), "Пяць спосабаў памерці" (Кіпр), "Час апошніх рамантыкаў" (Расія). Стужкі распавядаюць пра мужчынскую адвагу, гонар, сяброўства і імкненні зрабіць свет лепш.

Пачатак сеансаў у 21:25.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.