Вы тут

Канферэнцыя TEDxMinsk-2019 пройдзе 30 сакавіка ў Купалаўскім тэатры


Слоган мерапрыемства - "Абуджэнне розуму". У гэтым годзе, юбілейным для руху TEDx, канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра - кампаніі velcom.


Канферэнцыі TEDx - лакальныя мерапрыемствы, арганізаваныя па стандартах і ліцэнзіі глабальнага TED - праводзяцца па ўсім свеце з 2009 года. Ужо другі год падобная падзея ў беларускай сталіцы праходзіць у рамках пашыранай ліцэнзіі з правам выкарыстоўваць імя горада ў назве і магчымасцю запрасіць да 1000 гледачоў, перад якімі ў якасці спікераў выступяць аўтары яркіх ідэй, здольных змяніць жыццё да лепшага, а таму варных распаўсюджання. Арганізатары канферэнцыі - каманда валанцёраў на чале з ліцэнзіятам TEDxMinsk Iнай Карней - ужо гатовыя агучыць імёны некаторых з іх.

Свой удзел у TEDxMinsk-2019 пацвердзілі як замежныя, так беларускія спікеры. На канферэнцыі ў Мінску выступяць прафесар псіхалогіі City University of New York беларуска Анастасія Ліпневіч, пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь брытанец Алекс Крэмер, расійска-ізраільская пісьменніца, тэарэтык моды Лінор Гаралік. Чакаецца, што на галоўнай сцэне Купалаўскага тзатра сваімі ідэямі падзеляцца дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ Андрэй Сокал, рэжысёр, арганізатар фестывалю SPRAVA Мацвей Сабораў, аматар бегу Мікта Сыскоў. Спіс спікераў будзе дапаўняцца.

"Місія TED-руху па ўсім свеце - шукаць, збіраць і прасоўваць рашэнні і ідэі, здольныя даць людзям і грамадству імпульс да развіцця і пазітыўных змен на самых розных узроўнях - ад лакальнага да глабальнага. Чалавечы розум - самы магутны інструмент, здольны ў літаральным сэнсе перайначваць існуючую рэальнасць. Часам дастаткова аднаго штуршка, каб накіраваць схаваныя ў ім рэсурсы ў стваральную плынь. Я ўпэўнена, што канферэнцыя TEDxMinsk для многіх слухачоў стане такім штуршком і крыніцай натхнення для ўласных ідэй", - дзеліцца сваімі думкамі ліцэнзіят TEDxMinsk Iна Карней.

Першапачаткова тэмы выступленняў на канферэнцыях у фармаце TED абмяжоўваліся трыма кірункамі: тэхналогіі, забавы і дызайн (Technology, Entertainment, Design). 3 цягам часу тэматыка канферэнцый пашырылася і сёння яны знаёмяць людзей з усяго свету з перадавымі ідэямі ў самых розных галінах навукі, культуры, бізнесу і іншых напрамкаў дзейнасці чалавека. Выступленні на TEDx-канферэнцыях маюць асаблівы фармат: гэта 18-хвілінная творчая прэзентацыя ідэі адным аўтарам, мэта якой - стварыць яркае інтэлектуальнае шоу, якое натхніць аўдыторыю.

Pyx TEDx у Беларусі ахоплівае ўсё больш беларусаў і праходзіць у новых фарматах. Так, за апошнія два гады прайшлі некалькі невялікіх мерапрыемстваў TEDx Minsk Salon, канферэнцыя для жанчын TEDxMinskWomen.

Новый фармат 2019 года - канферэнцыя для старшакласнікаў TEDxYouth@Minsk, якая пройдзе ў маі ў рамках маштабнага адукацыйнага праекта velcom YOUTH. Дзесяць яго фіналістаў атрымаюць магчымасць дадаткова палепшыць свае навыкі выступлення з персанальнымі ментарамі з ліку спікераў і арганізатараў канферэнцый TEDx, каб выступіць перад вялікай аўдыторыяй на беларускай мове на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Глабальныя і лакальныя канферэнцыі TEDx збіраюць вялікую колькасць гледачоў па ўсім свеце і яшчэ больш анлайн-праглядаў. Відэазапісы ўсіх падзей TED-канферэнцый перакладаюцца на некалькі моў і размяшчаюцца ў адкрытым доступе на афіцыйным канале TED.com. Такім чынам, ідэі ўдзельнікаў TEDxMinsk будуць пачутыя ва ўсім свеце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.