Вы тут

У Мінску хлопец падманам афармляў на студэнтаў карты растэрміноўкі


Хлопец у Мінску падманам афармляў на студэнтаў карты растэрміноўкі, міліцыя шукае пацярпелых. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Савецкага РУУС Мінска Вольга Шавель.


Жыхар Пінска - 20-гадовы хлопец - падазраецца ў тым, што з лістапада 2018-га па люты 2019 года ў Мінску займаўся махлярствам. "Малады чалавек звяртаўся пераважна да студэнтаў. Ён прапаноўваў аформіць на іх у банку карту з безатсоткавай растэрміноўкай. За ўзнагароду людзі перадавалі карту зламысніку, пры гэтым сваё абяцанне па пагашэнні наступнай растэрміноўкі ён не выконваў. Грошы марнаваў на адпачынак у элітных забаўляльных установах ў Мінску" , - распавяла Вольга Шавель. У Савецкі РУУС Мінска паступіла больш за 20 заяваў аб злачынных дзеяннях.

Савецкім (г.Мінска) РАУС заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.209 КК (махлярства). Жыхар Пінска нідзе не працуе, раней не судзімы.

Пацярпелым ад дзеянняў маладога чалавека неабходна звяртацца ў Савецкае РУУС Мінска - зав. Якуба Коласа, 3 ці па тэлефонах 8 (017) 292-02-02, 8 (017) 239-67-89, 8 (033) 381-34-01.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.