Вы тут

«Гэта адкуль да нас такога прыгожага дзядзечку замяло?»


35 гадоў таму знялі адну з самых любімых савецкіх камедый пра каханне.

Лірычную гісторыю «Каханне і галубы» рэжысёр Уладзімір Мяньшоў зняў на «Масфільме» ў 1984-м, але нават праз доўгі час многія гледачы лічаць гэту карціну адным з найлепшых савецкіх фільмаў. Напрыклад, у 2009-м менавіта такую ўзнагароду прысудзіла фільму пакаленне Nехt на прэміі тэлеканала MTV. А яшчэ праз некалькі гадоў, у 2011-м, у горадзе Чаромхаве Іркуцкай вобласці, дзе жыў аўтар п'есы і сцэнарыст карціны Уладзімір Гуркін, нават паставілі помнік галоўным героям — Васілю і Надзеі Кузякіным.


«Каханне і галубы» чакаў шчаслівы пракатны лёс і прызнанне не толькі гледачоў, але і крытыкаў, у тым ліку замежных (галоўны прыз на Міжнародным кінафестывалі камедыйных фільмаў у Іспаніі), — магчыма, таму, што ва ўсіх персанажаў ёсць рэальныя прататыпы. Так, Васіля і Надзею аўтар п'есы спісаў з уласных бацькоў, характары дзядзькі Міці і бабы Шуры таксама былі ўзятыя ад дзеда і стрыечнай бабулі, а само прозвішча Кузякіны мелі суседзі Гуркіна ў Чаромхаве...

Эксцэнтрыка, пэўная тэатральнасць і лубачнасць дзеі — усё гэта рэжысёр зрабіў назнарок, і эксперымент аказаўся ўдалым. Касцюмы герояў, за якія цэнзары шмат упікалі творчую групу і абвінавачвалі ў «прыніжэнні годнасці простых калгаснікаў», сталі неад'емнай часткай вобразаў. І большы на некалькі памераў пінжак Аляксандра Міхайлава, і старамоднае, падбітае вацінам адзенне бабы Шуры, і нават чуб канферансье Мяньшова — усё ў камедыі на сваіх месцах. А як пераканаўча сыгралі вясковых пенсіянераў-сужэнцаў Наталля Ценякова і Сяргей Юрскі — насамрэч муж і жонка, але глыбока гарадскія, інтэлігентныя жыхары Санкт-Пецярбурга!

У двухсерыйную версію фільма, якая была гатовая ўжо ў 1984 годзе, цэнзары запатрабавалі ўнесці мноства паправак, выкінуўшы сцэны з ужываннем алкаголю, «нудныя танцы» і развагі пра эзатэрыку. Уладзімір Мяньшоў рабіць гэта адмовіўся, і карціну паклалі на паліцу — да гледача яна дайшла толькі праз год. Але гэта не перашкодзіла фільму стаць усенародна любімым (44,5 мільёна чалавек паглядзелі «Каханне і галубы» ў першы год пракату). Успомніце яго і вы: камедыю пакажа 8 канал 12 сакавіка.

Сказана!

 «Інфаркт мікарда! Вось такі рубец! Анатамаванне паказала».

«Выбачайце, што перашкодзіў вам грошы хаваць».

«Фігура другая — сумная».

«Што характэрна, абнахабіліся!»

«Чаму ж фарбаваная, гэта мой натуральны колер».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.