Вы тут

Мінпрыроды заклікае грамадзян адмовіцца ад збору і набыцця першацветаў


У краіне расце мноства першацветаў, сярод якіх ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, збор якіх забаронены і караецца штрафнымі санкцыямі. Гэта, напрыклад, ветрагонка лясная, пярэсна еўрапейская, прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты, фіялка тваністая.


Акрамя чырванакніжных відаў, сярод першацветаў ёсць віды са Спіса раслін і грыбоў, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове — гэта недастаткова вывучаныя, або рэдкія віды, а таксама звычайныя, але якія патрабуюць асаблівай увагі па прычыне высокага глабальнага прыродаахоўнага статусу (напрыклад, уключаныя ў Чырвоныя кнігі Еўропы, што ахоўваюцца ў рамках міжнародных канвенцый). Да такіх відаў у Беларусі адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясновы, пералескі высакародная, чубатка полая.

Масавы збор першацветаў у сакавіку-красавіку падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджання.

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў. Збіраючы і прадаючы першацветы, мы губім іх, а купляючы — заахвочваем браканьераў.

Не варта рваць рэдкія вясновыя кветкі на букеты — лепш любавацца імі ў прыродзе, захоўваючы прыгажосць для будучых пакаленняў. Адмова кожнага з нас купляць кветкі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, дасць ім шанц цвісці кожную вясну”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.