Вы тут

На цэнтральных вуліцах Мінска прыбяруць або схаваюць кандыцыянеры


Размешчаныя на фасадах будынкаў спадарожнікавыя антэны, кандыцыянеры і рэкламныя канструкцыі ў Мінску прывядуць у адпаведнасць з дзеючымі патрабаваннямі добраўпарадкавання, паведаміла сёння на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях утрымання тэрыторый сталіцы першы намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Алена Сухадолава. Пра гэта паведамляюць "Мінск-Навіны".


Фота: sochi-express.ru

"Адразу правесці гэтую працу не атрымаецца, улічваючы вялікі аб'ём спадарожнікавых антэн і кандыцыянераў. Але мы да яе ўжо прыступілі, распрацоўваем планы па эстэтызацыі, каб палепшыць архітэктурнае аблічча цэнтральных вуліц", - адзначыла Алена Сухадолава, дадаўшы, што гаворка ідзе не абавязкова пра дэмантаж канструкцый. Магчыма іх дэкарыраванне і прывядзенне ў парадак.

Яна прывяла некалькі прыкладаў удалых рашэнняў. У іх ліку будынкі "Белрэсурсы" па вул.Казінца, стаматалагічнай клінікі па вул.Маскоўская, дзе ужытыя дэкаратыўныя элементы.

У бліжэйшы час раённыя адміністрацыі сумесна з камітэтам падрыхтуюць свае прапановы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.