Вы тут

У Рэчыцкім раёне жанчына самастойна тушыла сухую траву і загінула


Ранкам ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў аграгарадку Ліскі Рэчыцкага раёна на прыватным падворку была знойдзена загінулая пенсіянерка.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, аказалася, што яе выявіў сын. Мужчына прыйшоў наведаць маці, на прысядзібным участку ўбачыў сляды гарэння сухой расліннасці і загінулую, а затым звярнуўся ў міліцыю. Па папярэдніх дадзеных, жанчына спрабавалі самастойна справіцца з агнём, страцілі прытомнасць, упала і не змагла выбрацца з падпаленай расліннасці.

Прычына загарання вызначаецца. Версія, якая разглядаецца, неасцярожнае абыходжанне з агнём. Ратавальнікі нагадваюць: пажаранебяспечны перыяд ужо пачаўся. Будзьце асцярожныя: рэальна ацэньвайце свае сілы пры ліквідацыі загарання сухой расліннасці. Больш за ўсё рызыкуюць пажылыя, а таксама людзі з праблемамі са здароўем.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.