Вы тут

Гарадскі стадыён у Скідзелі плануецца рэканструяваць у 2020 годзе


Пытанне задаў Сяргей Балабанаў са Скідзеля. Яго, як спартсмена, хвалюе праблема спартыўных збудаванняў у горадзе-спутніку Гродна. На яго думку, для гэтых мэт можна выкарыстаць пустыя будынкі. Таксама для заняткаў футболам у зімовы час патрэбны адпаведны спартыўны павільён.


У абласным упраўленні спорту і турызму паведамілі, што гарадскі стадыён у Скідзелі плануецца рэканструяваць у 2020 годзе. На адноўленым аб'екце з'явіцца сучаснае футбольнае поле, бегавыя дарожкі, сектары для заняткаў лёгкай атлетыкай. Будуць абсталяваны пляцоўкі для гульнявых відаў спорту і іншыя збудаванні. Самае галоўнае — будзе новая спартыўная зала. Яна ўзводзіцца разам з рэканструкцыяй СШ № 1 Скідзеля. Работы будуць завершаны сёлета ў жніўні.

А вось прыстасаваць пустыя будынкі пад спартыўныя аб'екты, як прапануе жыхар Скідзеля, пакуль не атрымаецца. Тлумачэнні наконт гэтага даў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Лазавік. Ён паведаміў, што пустыя аб'екты, у тым ліку былая мэблевая крама, знаходзяцца ва ўласнасці мясцовага спажывецкага таварыства, таму гарадскія ўлады не могуць імі распараджацца. Але пры жаданні будынкі можна выкупіць альбо арандаваць.

Наяўнасць спартыўных аб'ектаў актуальная для Скідзеля. Тут існуе дзясятак спартыўных секцый, а бейсбольная каманда «Цукровы шторм» вядомая на ўсю краіну.

Усяго ў вобласці 3,5 тысячы спартыўных аб'ектаў. Летась уведзена, будуюцца спарткомплексы ў Навагрудку і Астраўцы. Ёсць планы па рэканструкцыі басейнаў у Смаргоні і Мастах.

Маргарыта Ушкевіч

Загаловак у газеце: Стадыён будзе!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла