Вы тут

Першы парк сямейных дрэў закладуць у Мінску па ініцыятыве БРСМ


Адбудзецца гэта на скрыжаванні вуліц Малініна і Шчотаўка.


У гэтую суботу сто саджанцаў клёнаў і ліп высадзяць у першым парку сямейных дрэў сям'і дэпутатаў розных узроўняў, кіраўнікі адміністрацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама грамадскіх аб'яднанняў Заводскага раёна сталіцы. У такім вялікім працоўным пачыне, дзе можна пасадзіць сваё сямейнае дрэва, прымуць удзел і маладыя сем'і раёна, і тыя, хто сёлета адзначыць не першы юбілей сямейнага жыцця.

У гэты дзень кожнай сям'і ў якасці бонуса ўручаць карту закладзенага парку. На ёй будзе адзначана кожнае дрэва і названа сям'я, якая яго пасадзіла.

Зусім хутка паркі і алеі сямейных дрэў з'явяцца ва ўсіх раёнах сталіцы. Гэта будуць месцы, дзе кожная сям'я зможа пасадзіць сваё дрэва з нагоды шлюбу, нараджэння дзіцяці або гадавіны сумеснага сямейнага жыцця і ўстанавіць шыльду генеалагічнага дрэва роду.

Каб пасадзіць сваё дрэва ў першым сталічным парку, неабходна звярнуцца ў раённы камітэт БРСМ Заводскага раёна сталіцы. Заяўка будзе разгледжана сумесна з УП “Зелянбуд Заводскага раёна” ў самыя кароткія тэрміны, вызначаны месца, дата і час пасадкі сямейнага дрэва.

Нагадаем, ініцыятыва рэспубліканскага праекта “Парк сямейных дрэў” належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Ён рэалізуецца па ўсёй краіне тэрытарыяльнымі камітэтамі БРСМ пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.